герб города Волковыска
На главную Карта сайта Контакты

Я ищу
в возрасте от до
город
знакомства

 

Ваўкавыскія школьнікі зноў самыя інтэлектуальныя ў вобласці(2016/04/28)

На чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па інтэлектуальным гульням сярод школьнікаў пераканаўча заваяваў галоўны кубак “Элементарна Ватсан” (трэнер Бабіч М.В.).

Другое месца ў “Сваёй гульні” і першае ў “Што? Дзе? Калі?” не дазволілі супернікам нават прыблізіцца да юных ваўкавычан. Другое месца ў “Што? Дзе? Калі?” і агульнае трэцяе па выніках турніра заваяваў “Ананім” (Рось- Краснасельскі). Прыемна дамінаванне нашых каманд, аднак хочацца пажадаць выпускнікам 2016 таксама элітарненька здаць тэсты і паспяхова паступіць. Спадзяемся, наступныя сезоны нам дадуць не менш пазітыву, чым мінулы.
Апошні вялікі турнір чакае нас напрыканцы мая, калі ў Ваўкавыску, у традыцыйнай сямейнай атмасферы мы вызначым лепшых сярод дзяцей і дарослых. 14 мая таксама ў нашым горадзе малодшыя ювеналы пазмагаюцца за выхад на рэспубліку. Спадзяемся, новае пакаленне гучна заявіць пра сябе.