герб города Волковыска
На главную Карта сайта Контакты

Я ищу
в возрасте от до
город
знакомства

 

Хрыстос Уваскрос!(2016/05/01)

Хрыстос уваскрос! Сёння праваслаўныя хрысціяне, стараабрадцы і грэка-каталікі святкуюць Вялікдзень. Уваскрашэнне Хрыста аб’яўляюць званы ў цэрквах, а людзі перадаюць адзін аднаму радасную навіну сьвяточным прывітаннем.

Ва ўсіх праваслаўных ды ўніяцкіх цэрквах уначы з суботы на нядзелю праходзяць святочныя набажэнствы.

Вялікдзень мае беспасярэднее дачыненне да нашага ўласнага жыцця і да жыцця вечнага. Спавядаючы Хрыста ўваскрэслым, мы выказваем сваю веру ў перамогу дабра над злом, жыцця над смерцю, ісціны над хлуснёю, святла над цемраю. Спавядаючы Хрыста ўваскрэслым, мы напаўняемся надзеяй, што гэткая перамога магчымая ў жыцці кожнага з нас.