Мікалай Аўтуховіч стварае новую фірму таксі

Мікалай Аўтуховіч: Мы трапілі ў крытычную сітуацыю, а таму вырашылі не чакаць з мора надвор’я і адкрыць новую фірму таксі, якая будзе называцца проста «Ніка-таксі». Хутка атрымалі ўсе паперы на рэгістрацыю, загад на ліцэнзію ёсць, але засталіся яшчэ, скажам так, пэўныя бюракратычныя моманты, з-за якіх новая фірма пакуль не можа пачаць сваёй працы. Увогуле, дзіву даешся, калі глядзіш на працу чыноўнікаў. Навошта краіне знешнія ворагі, калі самі душым сваю эканоміку? Не патрэбныя чыноўнікам ні падаткі, ні іншыя паступленні ў бюджэт… Вось уперліся — забраць ліцэнзію — і ўсё. Я разумею, што некаторым не падабаецца асоба Аўтуховіча, але ж павінны быць і межы.