герб города Волковыска
На главную Карта сайта Контакты

Я ищу
в возрасте от до
город
знакомства

 

Конкурс творчых работ, прысвечаных Гарадзеншчыне(2008/10/10)

Гарадзенская арганізацыя Таварыства беларускай школы сумесна з Таварыствам беларускай мовы абвяшчае моладзевы спабор творчых працаў і рэфэратаў “Мая малая Радзіма і Еўропа”. На спабор прымаюцца пісьмовыя працы аб’ёмам да 5 старонак камп’ютэрнага, альбо 10 рукапіснага тэксту, пажадана, на беларускай мове.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў, удзельнікі краязнаўчых і гістарычных гурткоў Гродна і Гродзенскай вобласці.

Мэта спабору: пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй мясцовасці; знаёмства з гістарычнымі асобамі, якія ў свой час жылі ў гэтай мясцовасці, са знакамітымі мясцінамі, якія прывабліваюць турыстаў (альбо маглі б прывабіць); выхаванне пачуцця гонару за свой рэгіён; выхаванне ўмення плянавання сваёй працы і супрацоўніцтва ў групе, здольнасці арыентавацца ў бягучым жыцці “малой Радзімы”; усведамленьне прыналежнасьці нацыянальнай спадчыны Беларусі да агульнай гісторыі Еўропы.

У склад журы запрошаныя вядомыя гісторыкі, выкладчыкі ВНУ, краязнаўцы. Апошні тэрмін падачы творчых працаў: 25 кастрычніка.

Працы дасылайце на адрасы: 230023 Гродна, вул. Дзяржынскага, 32 “Таварыства беларускай мовы” з пазнакай “Спабор”, 230029 Гродна, вул.Будзёнага, 48А, пакой 44 “Таварыства беларускай школы” з пазнакай “Спабор”, альбо ў электронным выглядзе: konkurs@euro-dom.org

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне ў Гродна 74–44–28, МТС 780–41–03 (Святлана).

// Паводле “Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны”