Кандидата в депутаты пытаются обвинить в изнасиловании и продаже наркотиков

 

Мне стала вядома, што з моманту маёй рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў ў Масты прыехалі супрацоўнікі КГБ з Гродна. Са словаў тых, на каго аказваўся ціск, чэкісты прыкладна майго ўзросту. Яны пачалі выклікаць людзей на неафіцыйныя размовы, без позваў. Людзям проста звоняць з зашыфраванага нумара і пад рознай нагодай выклікаюць паразмаўляць. Мне вядомыя факты правядзення такіх сустрэчаў ў пракуратуры раёна на вуліцы Савецкая 15 у Мастах. Таксама размовы адбываліся па месцы працы тых, з кім супрацоўнікі КДБ сустракаліся. Адной дзяўчыне пагражаюць звальненнем з працы і іншымі праблемамі, калі яна не падпіша заяву аб тым, што я яе згвалціў. З іншых людзей літаральна выбіваюць пісьмовыя “сведчанні” аб тым, што я нібыта маю дачыненне да продажу і ўжывання наркотыкаў. Тыя хто можа пацвердзіць гэтыя факты, настолькі запалоханыя, што моляць не ўзгадваць нават іх прозьвішчы. Я спрабаваў пераканаць некаторых з гэтых людзей, каб яны пагадзіліся даць інфармацыю ў СМІ, але бяз сэнсу – людзі вельмі баяцца!

 

Я перакананы, што дадзеныя дзеяньні звязаныя з маім актыўным удзелам у выбарчай кампаніі і скіраваны на дыскрэдытацыю мяне як кандыдата ў дэпутаты альбо стварэння правакацыій супраць мяне. Упэўнены, што супрацоўнікі КГБ не спыняцца, пакуль не прыдумаюць нешта супраць маёй кандыдатуры.

 

http://zarembiuk.livejournal.com/30841.html