15 п’яных кіроўцаў затрымалі за мінулыя выхадныя на Гродзеншчыне

Пра гэта паведамляе абласная ДАІ  

20 красавіка ў затрыманага ў Гродне кіроўцы электраскутара, які ехаў без моташлема, утрыманне алкаголю ў арганізме ў шэсць разоў перавышала дапушчальную норму.

У той жа дзень у Гродзенскім раёне ў кіроўцы легкавіка «Мазда» ўтрыманне алкаголю ў арганізме перавышала дапушчальную норму больш як у пяць разоў.

У адносінах нецвярозых кіроўцаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы, і цяпер ім пагражае штраф у 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравання на пяць гадоў.

Photo by Allan Mas