500 кілаграмаў камбікорму знайшлі міліцыянеры ў машыне слесара ў Шчучынскім раёне

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

І ў багажніку

У сярэдзіне ліпеня нарад ДАІ Шчучынскага РАУС спыніў легкавік ВАЗ для праверкі дакументаў і фізічнага стану кіроўцы. Міліцыянеры выявілі ў салоне і ў багажніку легкавіка 11 мяшкоў з камбікормам. 37-гадовы кіроўца не змог прадставіць дакументаў, якія пацвердзілі б лягальнасць набыцця і перавозкі груза.

Мужчына патлумачыў міліцыянерам, што такая колькасць камбікорму спатрэбілася для асабістых патрэбаў.

Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС