81-гадовая жыхарка Ваўкавыска перавяла махлярам 11 тысяч рублёў

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Нумар тэлефона

У сярэдзіне жніўня 81-гадовай пенсіянерцы з Ваўкавыска пазванініў на Telegram нейкі Аляксей Аляксандравеч Новікаў, які назваўся супрацоўнікам фінансавай міліцыі. Мужчына патлумачыў жанчыне, што ад яе імя ажыццяўляецца махлярства, на яе заведзена крымінальная справа, таму грошы, якія ёсць дома, патрэбна пакласці на бяспечны рахунак, інакш міліцыя іх забярэ.

Пасля размовы, якую махляр настойліва раіў трымаць у сакрэце, жанчына праз інфакіёск паклала 11 тысяч рублёў на ўказаны рахунак.

Праз некалькі дзён пенсіянерка расказала гэтую гісторыю сваёй знаёмай. Тая адразу зразумела, што жанчына патрапіла на кручок махляроў. Пацярпелая пасля гэтага звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

Ваўкавыскі райаддзел Следчага камітэта завёў па гэтым факце крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры.

Фота УУС