Амаль тону кармоў для жывёлы знайшлі міліцыянеры ў хляве кладаўшчыцы адной з ферм у Ваўкавыскім раёне

Аператыўнікі падчас рэйдавага мерапрыемства ў Ваўкавыскім раёне знайшлі ў хляве па месцы жыхарства кладаўшчыцы адной з фермаў 500 кг камбікорму, мяшкі з пшаніцай, шротам, гарохам, кукурузай і сухім малаком — агулам больш за 800 кг корму для жывёлы, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Мяшок з кормам

У абавязкі жанчыны ўваходзіла выдача корму для жывёлы сяльгаспрадпрыемства, аднак значную частку кармоў яна пакідала на складзе, а потым незаўважна выносіла.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, а міліцыя нагадвае, што аб’екты АПК застаюцца пад пільнай увагай праваахоўнікаў.

Фота УУС