Аматары шахмат сустрэліся ў Казлоўшчыне

Аматары шахмат са Слоніма, Дзятлава і Казлоўшчыне зладзілі ў мястэчку Казлоўшчына міжраённы шахматны турнір

Гуляюць

У турніры прынялі ўдзел 8 шахматыстаў. На кожную партыю давалася па 15 мінут.

Удзельнікі і пераможцы спаборніцтваў у Казлоўшчыне

Першае месца ў спаборніцтвах заняў Уладзімір Сцэльнашок з Дзятлава.

Пераможцы турніру

Другім стаў яго зямляк Андрэй Лявончык.

Турнірная табліца спаборніцтваў

Сяргей Глыбокі са Слоніма заваяваў трэцяе месца.

Фота з архіва Уладзіміра ЛІТВІНА