Аварыя ў Смаргонскім раёне: трагедыя на дарозе

У Смаргонскім раёне сталася ДТП з цяжкімі наступствамі, удзельніцай была 45-гадовая жанчына-кіроўца. Падчас руху па аўтадарозе Смаргонь – Шутовічы – Сівіца, яна зачапіла правую па ходу руху збочыну, што прывяло да аварыі.

На месцы аварыі ў Смаргонскім раёне 5 мая

Устанавілі, што 45-гадовая жанчына-кіроўца на легкавіку «Дэу» рухалася па аўтадарозе Смаргонь – Шутовічы – Сівіца ў накірунку Смаргоні і на прамым адрэзку дарогі зачапіла правую па ходу руху збочыну, страціла кіраванне, з’ехала ў кювет і перакулілася.

У выніку ДТЗ муж жанчыны 1977 года нараджэння і 9-гадовая дачка, якія ехалі на заднім сядзенні і не былі прышпілены пасамі бяспекі, атрымалі шматлікія траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.

Фота ДАІ