ДАІ вобласці засяродзіць увагу на маршрутным транспарце
З 16 па 26 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць у Гродзенскай вобласці прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах маршрутных транспартных сродкаў, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
У гэты час будуць арганізаваны масіраваныя апрацоўкі рэспубліканскіх і мясцовых дарог. У раёны вобласці накіруюць дадатковыя экіпажы ДАІ.
Названыя мерапрыемствы ДАІ ладзяцца з мэтай недапушчэння ўскладненняў у дарожнай абстаноўцы і прафілактыкі ДТЗ на Гродзеншчыне.
У 2024 годзе на тэрыторыі вобласці ўжо зарэгістравана 22 ДТЗ, з якіх — 12 наездаў на пешаходаў, 4 перакульванні і 6 сутыкненняў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Photo by Klaus Nielsen