Гарэла вытворчае памяшканне, збожжаўборачны камбайн і дзве гаспадарчыя пабудовы

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС

15 жніўня ў 14.08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вытворчым памяшканні на вуліцы Горкага ў Гродне. У выніку пажару знішчана 5 тон ільняной вытраскі і бавоўны-сырца, а таксама пашкоджана 3 тоны бавоўны-сырца. Выравалі з агню 25,5 тоны сыравіны і прадукцыі.

Таксама днём 15 жніўня ў полі каля вёскі Крупава Лідскага раёна згарэў збожжаўборачны камбайн.

Вечарам 15 жніўня ў аграгарадку Новы Двор Свіслацкага раёна згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла вечарам 15 жніўня ў аграгарадку Палецкішкі Воранаўскага раёна. Там агонь пашкодзіў дах, сцены і перакрыцці ў будынку.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Amjed wani