Гарэлі дачны дом, гаспадарчая пабудова і транспарты кантэйнер з прадукцыяй шклозавода “Нёман”

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС

Раніцай 6 ліпеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у адным з дамоў садовага таварыства “Дзьмухавец-1” Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.

Днём 6 ліпеня паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудове ў вёсцы Мендрыкаўшчына Воранаўскага раёна. Там агонь знішчыў дах і перакрыцці ды пашкодзіў сцены пабудовы.

Вечарам 6 ліпеня загарэлася гатовая прадукцыя і 1 рулон адбракованай шкловаты ў металічным транспартным кантэйнеры на тэрыторыі шклозавода “Нёман” у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. У выніку ўзгарання была пашкоджана прадукцыя і закурадымлены сценкі кантэйнера.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Igor Haritanovich