Гарэлі легкавік, гаспадарчая пабудова і прыватная лазня

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС

Наступствы ўзгарання

Днём 25 ліпеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне легкавіка на вуліцы Белуша ў Гродне. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек машыны.

У Воранаўскім раёне гарэла гаспадарчая пабудова

У гэты ж дзень у вёсцы Свілы Воранаўскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агонь пашкодзіў дах у будынку.

Пасля пажару

Таксама 25 ліпеня ў аграгарадку Путрышкі Гродзенскага раёна гарэла прыватная лазня. Агнём пашкоджаны перакрыцці і сцяна ў лазні. Пажар быў патушаны да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

У Гродзенскім раёне гарэла прыватная лазня

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС