Гарэлі легкавікі

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

26 ліпеня ў 20.23 выратавальнікам паведамілі, што на неахоўнай стаянцы на вуліцы Максіма Танка ў Лідзе гарыць легкавік БМВ-316. У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек і левая фара аўтамабіля.

Яшчэ адзін легкавік гарэў вечарам 26 ліпеня ў аграгарадку Пацуі Свіслацкага раёна. Там у Аўдзі-100 агонь пашкодзіў маторны адсек.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Arian Fernandez