Яшчэ адна гаспадарчая пабудова згарэла ў Слонімскім раёне

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася шэсць пажараў: гарэла салома, чатыры гаспадарчыя пабудовы і жылы дом, паведамляе МНС

9 верасня ў 17.01 выратавальнікам паведамілі пра пажар на прыватным падворку ў вёсцы Харашэвічы Слонімскага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пажару пабудова згарэла. Акрамя гэтага, агонь пашкодзіў дах і сцены гаспадарчай пабудовы побач.

Таксама 9 верасня гаспадарчыя пабудовы гарэлі ў вёсцы Правожа Воранаўскага раёна, у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна і ў Ваўкавыску. Агонь пашкодзіў самі пабудовы і маёмасць у іх.

9 верасня ў 12.58 выратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Богушы Шчучынскага раёна на прыватным падворку гарыць рулон саломы. У выніку пажару рулон саломы згарэў.

Позна вечарам 9 верасня здарыўся пажар у прыватным жылым доме ў вёсцы Андрушаўцы Шчучынскага раёна. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і пашкоджана маёмасць у доме.

Фота МНС