Каля Гродна легкавік «Джылі» велецеў у кювет —пацярпелі дзве пасажыркі
18 красавіка ў 13.20 недалёка ад Гродна ў кювеце апынуся легкавік «Джылі», паведамляе абласная ДАІ
На месцы аварыі
Папярэдне ўстанавілі, што кіроўца легкавіка 1973 года нараджэння рухаўся па крайняй левай паласе з боку Мінска ў накірунку Гродна і на 267 кіламетры аўтадарогі М-6 не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
У выніку аварыі дзве жанчыны-пасажыркі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ