Каля Гродна затрымалі злодзеяў, якія кралі на лецішчах металічныя ванны
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Крадзенае вывозілі на мікрааўтобусе
Двое 23-гадовых кампаньёнаў выкопвалі чугунныя і жалезныя ванны, у якіх гаспадары збіралі ваду для гаспадарчых патрэбаў, у садовых таварыствах каля вёскі Навікі.
Падчас адной з такіх аперацый жанчына ўбачыла падазронае варушэнне на суседнім участку і патэлефанавала гаспадыні, якая, у сваю чаргу, паведаміла пра тое ў міліцыю. Па гарачых слядах зламыснікаў і затрымалі.
Загружаны ў бус метал
За адзін дзень яны ўкралі тры ванны і іншыя металічыныя вырабы на агульную суму 1300 рублёў.
Металалом з чужых лецішчаў
Крадзенае маладыя людзі вывозілі на мікрааўтобусе і здавалі на пункт прыёму металалому ў гродзенскім мікрараёне Дзевятоўка.
За крадзеж групай асобаў узбуджана крымінальная справа, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС