Каштавалі караваі, рабілі абярэгавыя лялькі і набывалі сувеніры. У Слоніме прайшло свята рамёстваў

У цэнтры Слоніма 2 чэрвеня адбылося свята рамёстваў "З крыніц адвечных прыгажосці", якое сабрала таленавітых майстроў са Слоніма і Мастоў.

На свяце гучалі жывыя спевы ў выкананні народных калектываў «Славяначка» і «Жывіца».

Наведвальнікі мерапрыемства актыўна прымалі ўдзел у майстар-класах па традыцыйных рамёствах: саломапляценні, пісанцы, вышыўцы, лозапляценні, кераміцы, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі, аплікацыі саломкай, а таксама набывалі сувеніры ручной работы.

Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне» запрасілі палюбавацца на абрадавыя караваі, пакаштаваць іх і, вядома, паспрабаваць зрабіць упрыгожванні да іх.

Фота: тэлеграм-канал «Культура Слонімшчыны»

Фота: тэлеграм-канал «Культура Слонімшчыны»

Фота: тэлеграм-канал «Культура Слонімшчыны»

Майстры — удзельнікі свята атрымалі словы падзякі і дыпломы за ўдзел, паведамляе тэлеграм-канал «Культура Слонімшчны».

Популярное на volkovysk.org: В Слониме ярко отметили День защиты детей