Кіроўца фуры заснуў за рулём на трасе Мінск – Гродна

15 ліпеня каля 07.20 на 107 кіламетры аўтадарогі М-6 Мінск - Гродна адбылося ДТЗ з удзелам вялікагруза, паведамляе абласная ДАІ

Пасля ДТЗ

Кіроўца фуры МАН 1978 гогда нараджэння рухаўся ў бок Маладзечна і ў нейкі момант заснуў за рулём, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і стукнуўся ў засцерагальную сетку ад дзікіх жывёл.

У выніку аварыі кіроўца не пацярпеў, а транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.

ДАІ заклікае кіроўцаў сачыць за сваім фізічным самаадчуваннем і быць уважлівымі на дарогах.

Фота ДАІ