Кіроўца «УАЗа» пацярпеў у ДТЗ у Навагрудскім раёне

Пра гэта паведамляе абласная ДАі

Пасля ДТЗ

11 чэрвеня каля 14.30 на аўтадарозе Р-11 Парачаны – Навагрудак – Нясвіж кіроўца цягача спыніўся на збочыне. Паралельна яму шчыльна прыпаркаваўся кіроўца цягача «Форд», каб, не выходзячы з кабіны, перадаць ключы. Частка яго машыны знаходзілася на праезджай частцы дарогі.

У гэты момант у спадарожным накірунку рухаўся 60-гадовы кіроца аўтамабіля «УАЗ». Ён пачаў аб’язджаць перашкоду, але ўбачыў, што на сустрэчнай паласе рухаецца аўтамабіль, пачаў вяртацца ў сваю паласу, не паспеў спыніцца і сутыкнуўся з гузавіком.

У выніку ДТЗ кіроўца «УАЗа» атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны. Яго машыну пры сутыкненні развярнула.

ДАІ заклікае кіроўцаў быць уважлівымі на дарогах і выконваць правілы руху і бяспекі.

Фота ДАІ