Кіроўцу квадрацыкла аштрафавалі на 8000 рублёў і на 5 гадоў пазбавілі правоў за кіраванне ў п’яным стане

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ

22 чэрвеня каля 19.56 мужчына 1962 года нараджэння ехаў на квадрацыкле па аўтадарозе Р-42 Гродна – Гожа – мяжа Літоўскай Рэспублікі і каля вёскі Крынічнае ў нейкі момант няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос і перакуліўся.

Як выветлілася, асноўнай прычынай аварыі было алкагольнае ап’яненне кіроўцы — медагляд паказаў больш за дзве прамілі алкаголю.

У падобных выпадках Дзяржаўтаінспекцыя на пастаяннай аснове арганізуе выяздныя паседжанні па разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

30 ліпнея ў Гожскім сельсавеце была разгледжана такая справа ў дачыненні кіроўцы квадрацыкла, і ён атрымаў 8000 рублёў штрафу і пазбаўленне правоў кіравання на 5 гадоў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Photo by RDNE Stock project