«Мэрсэдэс» пратараніў «Пежо» ў Карэліцкім раёне — ёсць пацярпелыя

У Карэліцкім раёне 6 красавіка адбылася аварыя, у якой пацярпелі людзі, паведамляе абласная ДАІ

Пасля сутыкнення

Устанавілі, што каля 18 гадзін 43-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» на 84-м кіламетры аўтадарогі Парачаны – Навагрудак – Нясвіж рухаўся з боку Карэліч у накірунку Міра і пайшоў на абгон легкавіка «Пежо», калі той паварочваў налева.

У ваыніку ДТЗ 36-гадовая жанчына-кіроўца «Пежо» і жанчына-пасажыр атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ