На аўтадарозе Мінск – Гродна ў Лідскім раёне ў ДТЗ загінуў 80-гадовы кіроўца і 77-гадовая пасажырка

Смяротная аварыя здарылася 3 ліпеня ў 10.30 каля вёскі Горні Лідскага раёна, паведамляе абласная ДАІ

Пасля сутыкнення

Пры выездзе на М-6 80-гадовы кіроўца легкавіка ВАЗ не прапусціў “Шаўрале”. У выніку сутыкнення кіроўца ВАЗа і яго 77-гадовая пасажырка загінулі на месцы ДТЗ.

У “Шаўрале” сур’ёзных пацярпелых няма, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ