На Брэсцкай вуліцы ў Слоніме інспектары ДАІ далі «прыкурыць» кіроўцу легкавіка

24 чэрвеня на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме да інспектараў ДАІ Слонімскага РАУС звярнуўся па дапамогу мужчына, які патлумачыў, што не можа завесці сваю машыну, бо сеў аккумулятар, паведамляе абласная ДАІ

Інспектары «прыкурылі» аўто слонімца ад сваёй службовай машыны, і мужчына працягнуў рух.

Дапамагайце адзін аднаму, заклікае ДАІ.

Фота ДАІ

Photo by Efrem Efre