На Гродзеншчыне выратавальнікі ліквідуюць наступствы моцнага ветру

У Гродзенскай вобласці зафіксаваны 39 фактаў падзення дрэў, у выніку чаго пашкоджаны адзін аўтамабіль у Гродне. Людзі не пацярпелі, паведамляе МНС

Выратавальнікі дапамагаюць камунальным службам пілавацьі прыбіраць паваленыя і аварыйныя дрэвы ў розных раёнах вобласці.

Таксама з-за моцнага ветру было парушана электразабеспячэнне ў 67 населеных пунктах вобласці. Для ўзнаўлення падачы электрычнасці задзейнічаны аварыйныя брыгады электрасетак, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС