На мінскай трасе ў Шчучынскім раёне перакулілася маршрутка

23 чэрвеня ў 17.50 у Шчучынскім раёне адбылася аварыя з удзелам маршрутнага мікрааўтобуса, паведамляе абласная ДАІ

54-гадовы кіроца мікрааўтобуса «Volkswagen» рухаўся ў накірунку Гродна. Каля пуцяпровада на Шчучын ён перастроіўся і пачаў абганяць спадарожны легкавік «Nissan» пад кіраваннем 44-гадовай жанчыны.

У момант абгону кіроўца легкавіка страціла кіраванне і дапусціла сутыкненне з мікрааўтобусам. Ад удару маршрутку адкінула на адбойнік, і яна перакулілася.

Пасля аварыі медыкі агледзелі 5 пасажыраў. Адна пасажырка была шпіталізавана з рознымі траўмамі, якія не пагражаюць жыццю, астатніх адпусцілі дамоў.

Усяго ў мікрааўтобусе знаходзілася 15 пасажыраў. Прычыны ДТЗ высвятляюцца, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Photo by Malte Luk