На пажары ў Шчучынскім раёне пацярпеў мужчына 1962 года нараджэння

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС  

29 ліпеня ў 06.01 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены дома. У агні пацярпеў брат гаспадара дома 1962 года нараджэння, які шпіталізаваны з апёкамі.

Таксама раніцай 29 ліпеня гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Падгай Воранаўскага раёна. У выніку пашкоджаны сцены, дах і маёмасць у пабудове.

30 ліпеня ў 03.26 выратавальнікам паведамілі пра ўзгаранне легкавіка «Аўдзі-80» на неахоўнай стаянцы на вуліцы Драздовіча ў Навагрудку. У выніку ўзгарання пашкоджана панэль прыбораў машыны.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Andrea Piacquadio