Не ўцёк: у Лідзе супрацоўнікі ДАІ дагналі п’янага кіроўцу «Аўдзі»

У выніку пагоні п'яны кіроўца ў Лідзе быў затрыманы і апынуўся за кратамі, паведамляе рэсур абласной ДАІ

Трэцяга жніўня ў 00.20 на вуліцы Машэрава ў Лідзе кіроўца легкавіка «Аўдзі» праігнараваў патрабаванне інспектара ДАІ спыніцца, павялічыў хуткасць і спрабаваў уцячы.

Кіроўцу дагналі, адхілілі ад кіравання і затрымалі, а машыну даставілі на штрафстаянку.

У выніку медыцынскага агляду, у мясцовага жыхара 1984 года нараджэння ў арганізме зафіксавана 1,66 прамілі алкаголю. Выхадныя дні ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Міліцыянеры склалі 2 матэрыялы на затрыманага. Яму пагражае штраф у 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравання на 5 гадоў за п’яную язду, а за начныя гонкі па горадзе — арышт і пазбаўленне права кіравання да двух гадоў, альбо штраф ад 30 да 50 базавых адзінак з пазбаўленнем правоў кіравання на той жа тэрмін, адзначаецца ў паведамленні.

Photo by Joaquin Delgado