Непаўнагадовы на мапедзе наехаў на мужчыну ў Карэліцкім раёне — пацярпелы шпіталізаваны

21 ліпеня ў 18.40 ў Карэліцкім раёне адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў пешаход, паведамляе абласная ДАІ

Мапед пасля наезду

Устанавілі, што 14-гадовы падлетак ехаў на мапедзе па Новай вуліцы ў аграгарадку Лукі і на праезджай частцы дарогі наехаў на 21-гадовага мужчыну.

З пераломам сярэдняй трэці абедзьвюх касцей правай галёнкі пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ