Конкурс творчых работ, прысвечаных Гарадзеншчыне
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў, удзельнікі краязнаўчых і гістарычных гурткоў Гродна і Гродзенскай вобласці.
Мэта спабору: пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй мясцовасці; знаёмства з гістарычнымі асобамі, якія ў свой час жылі ў гэтай мясцовасці, са знакамітымі мясцінамі, якія прывабліваюць турыстаў (альбо маглі б прывабіць); выхаванне пачуцця гонару за свой рэгіён; выхаванне ўмення плянавання сваёй працы і супрацоўніцтва ў групе, здольнасці арыентавацца ў бягучым жыцці “малой Радзімы”; усведамленьне прыналежнасьці нацыянальнай спадчыны Беларусі да агульнай гісторыі Еўропы.
У склад журы запрошаныя вядомыя гісторыкі, выкладчыкі ВНУ, краязнаўцы. Апошні тэрмін падачы творчых працаў: 25 кастрычніка.
Працы дасылайце на адрасы: 230023 Гродна, вул. Дзяржынскага, 32 “Таварыства беларускай мовы” з пазнакай “Спабор”, 230029 Гродна, вул.Будзёнага, 48А, пакой 44 “Таварыства беларускай школы” з пазнакай “Спабор”, альбо ў электронным выглядзе: [email protected]
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне ў Гродна 74–44–28, МТС 780–41–03 (Святлана).
// Паводле “Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны”