Падчас канікул слонімскія выратавальнікі распавялі школьнікам, што патрэбна рабіць пры атрыманні сігналаў грамадзянскай абароны
Работнікі Слонімскага райаддзела МНС наведалі дзяцей у прышкольным лагеры гімназіі №1 імя Ф.М. Сінічкіна, паведамляе рэсурс МНС
Слухаюць
У межах рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» выратавальнікі навучылі школьнікаў дзеянням пры атрыманні сігналаў грамадзянскай абароны і ў выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый.
Навучанне
Інспектары прапаганды распавялі дзецям, якія правілы бяспекі патрэбна выконваць, каб не трапіць у бяду дома, на вуліцы і ў школе.
Школьнікі паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах на супрацьпажарную тэматыку і паглядзелі мультфільмы з серыі «Чароўная кніга».
На памяць аб сустрэчы інспектары пакінулі дзецям буклеты і памяткі па бяспецы.
Фота МНС