Падчас пажару ў Гродне загінуў гаспадар кватэры

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася пяць пажараў, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС  

Наступствы пажару ў кватэры

14 жніўня ў 23.12 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Пушкіна ў Гродне. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у ванным пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры. Загінуў гаспадар жылля 1975 года нараджэння.

Таксама вечарам 14 жніўня ў полі каля аграгарадка Малі Астравецкага раёна згарэла тры тоны саломы ў рулонах.

У гэты ж вечар на вуліцы Неўскага ў Лідзе на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва гарэў гараж. У выніку ўзгарання пашкоджана лакафарбавае пакрыцё і маторны адсек легкавіка ВАЗ-2101, які стаяў у гаражы. Таксама закурадымлены сцены гаража.

15 жніўня ў 00.37 выратавальнікам паведамілі пра ўзгаранне смеццевага кантэйнера на вуліцы Міцкевіча ў Лідзе. У выніку пластыкавы кантэйнер знішчаны агнём.

У гэтую ж ноч здарыўся пажар на прысядзібным участку ў садовым таварыстве «Васілёк» на Сумежнай вуліцы ў Лідзе. Там агнём знішчаны 1 кубаметр дроў і пашкоджаны 4 метры плоту з металапрофілю.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС