Пасля ДТЗ у Бераставіцкім раёне матацыкліст патрапіў у рэанімацыю

30 сакавіка каля 14.00 адбылося ДТЗ у Бераставіцкім раёне, у якім быў паранены матацыкліст, паведамляе абласная ДАІ

Пасля сутыкнення ў Бераставіцкім раёне

Устанавілі, што кіроўца грузавіка «ЗІЛ» ехаў з вёскі Грыцэвічы, вязджаў на галоўную дарогу Р-99 Баранавічы – Пагранічны – Гродна і не прадставіў перавагу ў руху 35-гадоваму кіроўцу двухколкі «Хонда», які ехаў з Ваўкавыска.

Пасля сутыкнення матацыкліст быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

ДАІ заклікае кіроўцаў быць уважлівымі пры выездзе на галоўную дарогу, прапускаць транспарт, які па ёй рухаецца, і толькі пасля гэтага працягваць свой рух.

Фота ДАІ