Пасля з’яўлення ў інтэрнэце інфармацыі пра парушэнне ПДР, супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі асобу парушальніка
26 верасня ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра парушэнне ПДР кіроўцам легкавіка «Таёта», канстатуе рэсурс абласной ДАІ
Устанавілі, што кіроца «Таёты» 26 верасня каля 17.02 пры выездзе на галоўную дарогу не пераканаўся ў бяспецы свайго манеўра, не ўступіў дарогу аўтамабілю, які набліжаўся да яго па галоўнай дарозе, чым стварыў аварыйную сітуацыю.
Дзяржаўтаінспекцыі ўстанавіла асобу парушальніка. Ім аказалася 45-гадовая жыхарка Гродна.
На жанчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Цяпер ёй пагражае штраф ад 5 да 20 базавых адзін з пазбаўленнем правоў кіравання да двух гадоў альбо без пазбаўлення, адзначаецца ў паведамленні.
Photo by Karolina Kaboompics