Пажары на Гродзеншчыне: гарэла гаспадарчая пабудова і дачны дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

Днём 8 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Загор’е–Сянненскае Навагрдскага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пабудова цалкам згарэла.

9 сакавіка ў 04.45 выратавальнікам паведамілі пра пажар у дачным доме ў вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджана маёмасць у доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by COPPERTIST WU