Пажары на Гродзеншчыне: гарэла гаспадарчая пабудова на ферме ў Мастоўскім раёне і жылы дом у Іўеўскім раёне

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

22 чэрвеня ў 08.25 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове на тэрыторыі фермы ў вёсцы Катчыно Мастоўскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах пабудовы на плошчы 35 квадратных метраў.

Днём 22 чэрвеня ў вёсцы Пацэвічы Іўеўскага раёна гарэў жылы дом. Агонь знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць у доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Drago Rapovac