Пажары на Гродзеншчыне: гарэла кватэра ў Лідзе

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС  

Наступствы пажару

20 сакавіка ў 15.47 усхваляваная жанчына паведаміла выратавальнікам, што на Сасновай вуліцы ў Лідзе гарыць кватэра.

Праз чатыры мінуты пажарныя разлікі прыбылі на месца выкліку і ўстанавілі, што з акна кватэры на 4 паверсе выбіваюцца клубы дыму і полымя.

Байцы МНС пачалі разведку і тушэнне пажару.

Высветлілася, што ў кватэры жыве сям’я, дзе выхоўваюцца 11-гадовы сын і 10-гадовая дачка. Пакуль бацькі былі на працы, дзеці вырашылі прыгатаваць сабе ежу і адварыць сасіскі ў масле. У нейкі момант масла ў каструлі загарэлася, і дзеці вырашылі патушыць яго вадой. Пры пападанні вады ў распаленае масла адбыўся выкід полымя, з-за чаго загарэлася кухонная мэбля. Дзеці спалохаліся, выбеглі на леснічную пляцоўку і сталі клікаць на дапамогу. Суседзі пачулі крык і адразу паведамілі пра здарэнне ў МНС.

Выратавальнікі хутка ліквідавалі пажар. Агонь знішчыў акно на кухні, мэблю, пашкодзіў маёмасць. Таксама былі закурадымлены сцены і столь у кватэры.

Брыгада хуткай дапамогі аглядзела дзяцей — медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Фота МНС