Пажары на Гродзеншчыне: гарэла парылка ў прыватнай лазні і гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

Раніцай 21 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Шчачынава Гродзенскага раёна — гарэла прыватная лазня. У выніку ўзгарання агнём пашкоджана парылка ў лазні.

Вечарам 21 студзеня гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Ліпічна Шчучынскага раёна. Агонь знішчыў дах, перакрыцці ды пашкодзіў сцены і маёмасць у будынку.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Anna Shvets