Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі гараж, прыбудова да гаража і гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС  

6 красавіка ў 11.03 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыбудове да гаража ў Лідзе. У выніку ўзгарання знішчана маёмасць і дах прыбудовы.

Таксама 6 красавіка ў вёсцы Гауці Смаргонскага раёна гарэў гараж. У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцці ў гаражы.

Ноччу 7 красавіка цалкам згарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Заполле Лідскага раёна.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Aleksandar Pasaric