Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі кватэры, гаражы і маторная лодка

8 чэрвене на Чырвонаармейскай вуліцы ў Гродне падчас пажару ў двухпакаёвай кватэры загінуў яе гаспадар 1983 года нараджэння.

Раніцай 8 чэрвеня падчас пажару на Ленінскай вуліцы ў Лідзе была выратавана гаспадыня кватэры 1970 года нараджэння.

Таксама 8 чэрвеня гарэў гараж у гаражным кааператыве ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна і ў аграгарадку Кваторы Бераставіцкага раёна. У першым выпадку ад агню пацярпеў толькі сам гараж і маёмасць у ім, а ў другім — згарэў легкавік «Аўдзі А3», які стаяў у гаражы.

Таксама 8 чэрвеня на беразе ракі Нёман каля вёскі Залейкі Іўеўскага раёна гарэла маторная лодка «Прагрэс-4», якая знаходзілася ў прычэпе для перавозкі. Агонь пашкодзіў корпус лодкі, абшыўку і ветравое шкло.

Прычыны пажараў высвятляюцца.