Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі лазня, гаспадарчая пабудова і хата

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, людзі не пацярпелі, паведамляе МНС

Днём 18 студзеня на Папаратнікавай вуліцы ў Гродне гарэла прыватная лазня. Агнём пашкоджаны перакрыцці, дах, унутраная аздоба сцен і маёмасць у лазні.

У гэты ж дзень у аграгарадку Варона Астравецкага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агонь пашкодзіў, перакрыцці, сцены, столь і маёмасць у будынку.

Вечарам 18 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў аграгарадку Мілевічы Мастоўскага раёна. Там агонь пашкодзіў перакрыці, сцены і маёмасць.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Anastasia Shuraeva