Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі легкавік і жылы дом, выратаваны два чалавекі

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, два чалавекі былі выратаваны, дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку, паведамляе МНС  

5 сакавіка ў 16.31 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Сітраен-Ксара» на вуліцы Чапаева ў Іўі. У выніку пажару агнём пашкоджаны маторны адсек машыны.

6 сакавіка ў 04.43 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Зязі Воранаўскага раёна. Пры спрацоўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны два чалавекі. Агнём пашкоджана маёмасць на кухні, закурадымлены сцены і столь.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Andrea Piacquadio