Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі легкавік, хата і гаспадарчая пабудова

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС

7 сакавіка ў 15.08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Аўдзі-80» у двары прыватнай жылой хаты ў вёсцы Вялікая Угрынь Зэльвенскага раёна. У выніку агонь цалкам знішчыў машыну.

Вечарам 7 сакавіка ў вёсцы Кайшоўка Карэліцкага раёна гарэла жылая хата. Агнём пашкоджана перакрыцце на плошчы 1 квадратны метр.

Таксама позна вечарам 7 сакавіка гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Купіск Навагрудскага раёна. Агнём знішчаны дах будынка.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by COPPERTIST WU