Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі хата і сушыльная шафа, адзін чалавек загінуў
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
29 лютага ў 07.36 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёскі Навумавічы Гродзенскага раёна. У хаце на падлозе знойдзены мёртвы гаспадар 1970 года нараджэння. У пакоі агнём пашкоджана падлога на плошчы 5 квадратных метраў, закурадымлены сцены і столь.
Таксама раніцай 29 лютага ў Астраўцы гарэла сушыльная шафа. У выніку ўзгарання сушыльная шафа цалкам згарэла. У тэхналагічным памяшканні пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Photo by manu mangalassery