Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі жылы і дачны дамы

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

4 сакавіка ў 16.57 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар ў жылым доме ў вёсцы Былічыцы Гродзенскага раёна. Агнём знішчана сістэма крокваў і абрашотка даху, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у доме.

У гэты ж дзень у 17.18 паведамілі пра пажар у дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Кукалі Гродзенскага раёна. Там агонь пашкодзіў перакрыцці і дах на плошчы 2 квадратныя метры.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by COPPERTIST WU