Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі жылыя дамы і гараж, загінуў адзін чалавек

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 4 пажары, 1 чалавек загінуў і 1 траўмаваны, паведамляе МНС

Ноччу 26 лютага ў вёсцы Выгаляненты Смаргонскага раёна гарэў жылы дом. У агні загінуў гаспадар дома 1965 года нараджэння.

Вечарам 25 лютага гарэў дачны дом на тэрыторыі садовага таварыства «Зубр» у Лідзе. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці ў доме.

Днём 25 лютага пажар здарыўся ў жылым доме ў вёсцы Мількавічы Навагрудскага раёна. Там агнём пашкоджаны перакрыцці і сцяна дома на плошчы 3 кв.м.

І, як ужо паведамлялася раней, раніцай 25 лютага ў Лідзе гарэў гараж, з якога выратавалі траўмаванага мужчыну.

Прычыны вогненных здарэнняў высвятляюцца.

Photo by Sueda Gln