Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі жылыя дамы і гаспадарчая пабудова, загінулі два чалавекі
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, два чалавекі загінулі ад агню, канстатуе МНС
Раніцай 3 сакавіка ў бальніцы ад апёкаў, атрыманых падчас пажару ў жылым доме ў завулку Багдановіча ў Слоніме 24 лютага, памерла жанчына.
Таксама 3 сакавіка ў 07.33 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме на Смаргонскай вуліцы ў аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна. Агонь пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. На пажарышчы знайшлі мёртвай гаспадыню дома.
Яшчэ адзін жылы дом гарэў днём 3 сакавіка ў вёсцы Альхоўка Навагрудскага раёна. У выніку пажару пашкоджаны сцены, маёмасць, дах і перакрыцці ў доме.
Позна вечарам 3 сакавіка паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове на Калгаснай вуліцы ў Лідзе. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці, сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Photo by Jan van der Wolf