Пажары на Гродзеншчыне: падчас пажару ў Мастоўскім раёне загінуў мужчына

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС

Вечарам 25 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёсцы Паніжаны Мастоўскага раёна. У выніку пажару знішчана маёмасць, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены. У агні загінуў гаспадар хаты 1958 года нараджэння.

Раніцай 25 сакавіка здарыўся пажар у адміністрацыйным будынку ў аграгарадку Аюцэвічы Карэліцкага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны электрагенератар. Пацярпелых няма.

26 сакавіка ў 03.15 выратавальнікам паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудовы на прыватным падворку ў вёсцы Галубы Мастоўскага раёна. У выніку пабудова цалкам згарэла.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Wally Nascimento